Тутака можна прачытаць пра апошнія навіны ТВАРаўскага жыцця.

 

18/19 САКАВІКА

 ТВАР нарэшце запісаў на нармалёвым абсталяванні сваё дэма Паўстаўшы з пекла.

 

31 САКАВІКА

 Адбыўся канцэрт у Баранавічах (прыгожы горад, прыгожы...). Людзей было чалавек 100-150 з чаго 70 % дзяўчын. Акрамя ТВАРу гралі Без Назвы, Browar і яшчэ нехта. Сам ТВАР выступіў як заўжды выдатна, што, вядома, не магло не спадабацца публіцы :-) Аднак самае цікавае адбывалася, як не дзіўна, не на самым канцэрце, а пасля яго. Як даведаліся неадукаваныя гарадзенцы ў Баранавічах (прыгожы горад, прыгожы...) на сэйшыны ходзяць не толькі нефармалы, але і вытанчаныя эстэты і скончаныя меламаны ці папросту – ГОПНІКІ. Любяць яны метал, любяць... Дакладней не сам метал, а ягоных фанаў. Дакладней не проста любяць, а любяць біць. Таму прыходзілася металерам разыходзіцца па дамам пад аховай міліцыі. Ну а хто не паспеў, як ТВАР ды Без Назвы ды яшчэ некалькі нефераў, тым прыйшлося патрэніравацца ў спартовай уХадзбе ад гопнікаў убок вакзала пад пакровам начы. Тыя ж хто не меў адпаведнай фізічнай падрыхтоўкі прыходзілі на вакзал з трошкі падпраўленнымі (зусім не пластычным хірургам) вуснамі ды вачыма і выбітымі зубамі (вядома ж, навошта чалавеку так шмат, трэба ж і падзяліцца). Ну што можна сказаць на заканчэнне? Прыгожы горад, прыгожы...

 

22 КРАСАВІКА

 Такім чынам... Па Горадні ад месяцу хадзілі думкі пра тое каб зрабіць канкрэтны андарграўндавы фэст. І вось намаганнямі невялікай купкі людзей гэта мела стаць рэальнасцю. Аднак не стала... Так у нядзелю, у месцы X (гараж), у азначаную гадзіну Ч можна было ўбачыць блізу 200 нефармалаў усіх гатункаў: ад панкаў ды анархаў, ажно да канкрэтных металераў, карацей вясёлка шчэ тая. Меў выступаць (нарэшце ў Гародні!!!) DEVIATION ды госці з Нямеччыны – Morbid Angel – плюс некалькі мясцовых каманд. Карацей, прыехалі мянты і ўсіх наХер разагналі!... ТВАР у асобе Ромака аддзелаўся толькі ўдарам мянтоўскай дубінкай у грудзі. Мля, вырадкі ў мянтоўскай форме...

 

6 ТРАЎНЯ

 Мля, вырадкі ў мянтоўскай форме... Тое, што было два тыдні таму - Гаўно Сабакіна!!! Гэтая нядзеля мела быць адказам мянцярскім недаросткам. Канцэрт рыхтаваўся супер, ТВАР меў таксама граць. І што?! Да, мля - ні Пісі! А дакладней - ПІСЯ вам ў рот!... Прыехалі недавумкі ў пагонах, усіх павязалі. Сярод затрыманых быў і ТВАР, амаль поўным складам: толькі "Малы" Алесь зваліў перад тым, як мянцярская кодла наляцела. Карацей, няма пра што казаць: усіх перапісалі ў Ромака ланцуг металёвы забралі... Адным словам - вырадкі ў мянтоўскай форме. Мля...

 

17 ТРАЎНЯ

 "РЭКТАРАТ ГРОДЗЕНСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА УНІВЕРСІТЭТА ПАГРАЖАЕ АДЛІЧЭННЕМ 16 СТУДЭНТАМ - УДЗЕЛЬНІКАМ АЛЬТЭРНАТЫЎНАГА ПАНКАЎСКАГА КАНЦЭРТА" Ну і як вам гэта падабаецца? Ды мы клалі на Абаны рэктарат, але ж не цікава будзе калі Ромака са Зміцерам выкінуць. Цьфу-цьфу-цьфу... Скажам гучна і ў голас: ХЕРА ВАМ!!! Thrash'em ALL!!!

 

28 ТРАЎНЯ

 Гурт атрымаў афіцыйнае запрашэньне на рок-фестываль "Рок-Кола", што будзе праходзіць ужо дванаццаты раз у Наваполацку. Фэст адбудзецца на стыку чэрвеня/ ліпеня. Мы тута (у інтэрнэце) не дарма піво п’ем, таму трошкі паварушыліся і даведаліся, што ў гэтым годзе арганізатары (а сярод іх – Аніса – прозвішча добра вядомае рокерам па ўсёй Беларусі) выйдуць у людзі. Калі раней фестываль праходзіу ў залі аб'ёмістасцю 3-3,5 тысячы патлатых афэлкаў, дык у гэтым годзе цэлая акцыя будзе адбывацца на стадыёне(!!!). Арганізатары спадзяюцца на прыезд больш як 10 тысячаў рок-фанаў з Беларусі і ня толькі. Так сярод запрошаных гуртоў ёсць два вельмі якасныя гурты з Калінінграду. Але ТВАРы гэтага не баяцца і толькі востраць медыятры ды палачкі ў чаканні месілава! Заўважыць трэба, што на Рок-Коле адзіным паўнавартасным метал-гуртом сярод удзельнікаў конкурсу ёсць менавіта пысацікі. Карацей, можа мы і не пераможам, за тое метал згуляць мы зможам!!!!!!

 

22 ЧЭРВЕНЯ

 Ну вось так... Адбыўся адборачны тур да Басовішча 2001... У пятніцу (на другі дзень) ТВАР меўся паказацца публіцы і журы... Да-а-а-а... Карацей, выйшлі, паказаліся, згулялі 2 (дзве) песні і пашлі ў попку... Ну што зробіш, калі цябе "сплаўляюць"? Хіба што нічога... З даставерных крыніц - апасля выступу на мінулым Басовішчы ТВАР трапіў у чорны спіс з-за празмернага выкарыстання польскай мовы на беларускім фэсце... No comments... Гэ там, будзе лепш...

 

29/30 ЛІПЕНЯ

 Не гледзячы на цяжкасці абектыўнага складу – у пятніцу яшчэ меліся іспыты ў Ромака ды Зьміцера – гурт усё ж патрапіў на "Рок-Кола". І калі запытацца, як тамака было, дык скажам шчыра – МЛЯ!!! Чаму? Ды так, з двух прычынаў. З аднаго боку некалькі тысячаў слухачоў, арганізацыя на вельмі высокім узроўні, нефармальная атмасфера, усё проста супер. А з другога боку... Ды не перамаглі ТВАР'ы на конкурсе, не перамаглі!!! А выступ быў файны. ТВАР як і казалі быў адзіным рэальна цяжкім – метал – гуртом, што дарэчы "пракаціла" публіцы, ды нават вельмі – на "біс" з усіх выступоўцаў толькі ТВАР і клікалі. Ну што, можа ўжо час ствараць фан-клуб, га? :-) Не "Рок-Кола", гэта супер рэч, як атрымаецца вылапаць каго з ТВАР'аў дык больш падрабязны матар'ял павесім

 

8 ЛІПЕНЯ

 ТВАР граў на канцэрце ў мястэчку Зарыца паблізу Гародні. Ну-у-у-у-у... Канцэрцік быў цікавы ўжо хоцяжбы таму, што ТВАР выступаў самым апошнім (хэдлайнерам, нібыта). Аднак рэчаіснасць нашмат болей жорсткая была. Бо ж склад выступоўцаў выглядаў так: Petting Hill, Deviation , Кальян ну й ТВАР, натуральна. А тое, што пысацікі апошнімі ў плэйлісце апынуліся тым абумоўлена, што ўсе астатнія гурты вельмі хацелі зваліць як хутчэй з выступу. Ну іх ня цяжка зразумець. Надворка так сабе, да Гародні трохі кілёметраў ёсць, гледачоў 3 чалавекі (ну, амаль тры), абсталяванне як заўжды ( ... ). Карацей, рок із дэд, метал із дэд - пісец, пры чым валасаты. Вось так сумна усё...

 

15 ЛІПЕНЯ

 ТВАР не граў па канцэрце ў мястэчку Зарыца паблізу Гародні.

 
 

DАХАТЫ