ТВАР гурт малады, але ж дэмку - пАўстаўШы з пЕкла называецца - ўжо запісаў, а значыцца і лірыка сякая-такая ёсць. Прапануем Вам тэксты сямі песень, што ўвайшлі ў пАўстаўШага....

 
 
ВеРа ў добРага цАРа
 ПРА любОЎ
бАрАцьбА зА нішто
Канец Зоны Ўсіх Абмежаванняў
СупРаць СТандарТаў
мЁртвым НЕ баліць
 ЛесвіЦа слабасЦі
 
 
 
 

ВеРа ў добРага цАРа

 
 

ён самы добрЫ, ён сАмы лепшы,
але кепска ведае праблеМы народа,
бО ЯГо акружаюць дрэнныЯ людзі,
не даючы кіравацЬ як належаЛа б...

_______і Гэтая вера - бЯзглуЗдая,
_______вера Ў добРага цара
_______і Гэтая вера - бЯзглуЗдая,
_______вера Ў добрага цара.
_______Мы не кляЛіся на вЕрнасць ЦаРу,
_______Не аБавязаныя пакланяццА яму,
_______верЫць цару і верыЦь у цара:

__________бЯзглузда
____________бЯзглузда
________бЯзглузда
______________бЯзглузда

малІтва на ноч, дапамога сіратам,
а ЗА душою ў яго – сотні Выкапаных ямаў
для тыХ Хто супраць яго,
ПРы першай жа магчымасці усІх заб’е.
не кАпай іншым ямы – калі ім будуць патрэбны
выкАпаюць самыя.
(бО так аТрымліваецца, што для сябе капаеш магілу)
малІтва на ноч, Слушна – малісь,
бо тРэба вЕрыць самому, каб і Ў цяБе верылі:

_____________бЯзглузда
___________бЯзглузда
____________бЯзглузда
____________бЯзглузда

 
 
 

ПРА любОЎ

 
 

^

забеЙ, а Потым дакажы, што праўда Твая
Сябе зРазумееш тольКі ты сам
шмат сПосабаў дЛя расправы з ворагам,
аЛе навошта ШМАТ, калі няма ніводнага вартага
_____а Найлепшы спосаб вядомы даЎно
_____тыСячагоддзямі выкарЫстоўваюць яго
_____гэта лЮбоў, бо „цалуюцца”
_____сціснутая далонь з вокам ворага.

Рухайся бегам, Калі хочаш жыць,
ідзі ў дом вар’ятаў, калі не хочаш піць.
Новая эпоха, ноВыя норавы,
новаЯ зброя для знішчэння Зямлі.
_____а Найлепшы спосаб вядомы даЎно
_____тыСячагоддзямі выкарЫстоўваюць яго
_____гэта лЮбоў, бо „цалуюцца”
_____сціснутая далонь з вокам ворага.

___бей моцна, бей першым,
___не думай, што маўчанне выратуе цябе
___на коЖнага знойдзЕцца ланцуг
___Маруднасць азначае сМерць


як шмат любові ў гэтым свеце,
разумею Цяпер аб чым спяваюць усе.
аД любві да ненавісці адзін КроК
Цяпер сказаць моЖна шчыра:
_____НЕнавісць – гэта любоў,
_____фізЫчная любоў, бо „цалуюцца"
_____сціснутая далонь з вокам ворага.
_____фізЫчная любоў!

 
 
 
 
 
 

бАрАцьбА зА нішто

 

^

 

__Ты чалавеК, я чалавек - тЫ маеш так як і я,
__сваю любоў, сваё жыццЁ, бераЖэш іх як і я
__Ведаеш, у нас так шмат падобнага,
__але Нас падзяляе рэлігія

мой БОГ галаўнейшы за тВайго,
таму ты памрэш
ты тое самае думаеш прА свайго
ну што Ж, заб’ем адзін аднаго.
Кожны знайшоў сабе Бога
адносна колеру сКуры,
скажыце колькі тут багОЎ
і хТо з іх галоўны?!

__Вайна за бога і за тое хто галоўны з іх
__Дарма ўсё – няма БоГа НА вышыні.
__бОгі глядзелі на нас, а потым плюнулі,
__сказалі: ”Д’ябал, ідзі сюды – яны тваЕ.”

хрысьціянстВа памерла даўно,
калі прымусам засялялі землі.
Язычнікі пралілі кроў, бо як гэта
верыцЬ у таго, у каго прыказалі табе?!
Шапкі папОЎ у першых шэрагах,
Так, палітыка і рэлігія заўжды ішлі побач
НУ што ж, інквізытары, я – ваш!
ПАЛІЦЕ МЯНЕ!...

назаві мяне сатаністам, антыхрыстам
назаві мяне як хочаш,
але праўда застанецца праўдаю!
вельмі шмат саграшыў чалавек,
нават Папа Рымскі пойдзе ў пекла!

 
 
 
 

Канец Зоны Ўсіх Абмежаванняў

 

^

з кожнай раніцы гульня з ужо вядомым пераможцам,
добра ведаем свой шлях, у сляпую дойдзем на працу

______ты ізноў стаіш на прыпынку,
______нібы трапіў на дэманстрацыю
______хтосці пхне ў спіну,
______хтосці плюне ў твой бок,
______ДЗЯКУЙ – можа скажаш яшчэ?!

__________аўтобус – кансервная банка,
__________ты ў ім нібы сялёдка
__________сістэма, колькі ня жрэ, ёй мала заўжды
__________што ты робіш у гэтай банцы?!

_НЕ – трэба нарэшце сказаць сабе
_і без цябе хапае дурных
_на перадзе знак КАНЕЦ ЗОНЫ
_АБМЕЖАВАННЯЎ УСІХ!!!
__забудзь нарэшце пра тармаза
__скідвай бруд з сябе
__не шкадуй мары сваёй,
__зрабі яе і скончы з ёй!

вось і добра, так і трэба, пакідай у задзе сумленне
што? якісці слуп затрымаў цябе на шляху?

______дапамажы сабе сам
______хуткай дапамогі не дачакаешся,
______хапай сябе за каўнер
______і выцягвай з дрыгвы сам сябе,
______нібы барон Мюнхаўзен

__________затое часта бачу я
__________машыну з надпісам МУКА
__________мукá, мýка, мы з вамі ў муцэ,
__________сістэме так лягчэй нас есці

_НЕ – трэба нарэшце сказаць сабе
_і без цябе хапае дурных
_на перадзе знак КАНЕЦ ЗОНЫ
_АБМЕЖАВАННЯЎ УСІХ!!!
__гэта толькі ў тваёй галаве,
__ты сам абмяжоўваеш сябе
__рабі што хочацца зараз табе,
__рабі тут і цяпер!

_НЕ – трэба нарэшце сказаць сабе
_і без цябе хапае дурных
_на перадзе знак КАНЕЦ ЗОНЫ
_АБМЕЖАВАННЯЎ УСІХ!!!
__рабі тое, што падабаецца,
__бо яшчэ не даказана
__існаванне другога жыцця,
__дзе будзе шанц у цябе яшчэ!

 
 
 
 
 
 
 

СупРаць СТандарТаў

 

^

дЗякуй тАбе, дзЯржАва,
Ты вырАшылА мае пРаблемы З грашЫма.
ЦЯпер іх уВогуле нЯма ў мЯне,
А чыйсЦі срАны рОт,
вЫконВаючы функцыЮ задніцЫ,
гучна Пярдзіць: "Хопіць піцЬ!"
ХАЧУ быць ВОЛЬНЫМ таму і п’ю,
чым бОльш хАчу, тыМ больш і п’ю.
бЫць вольным, але НЕ ад розуму,
Гэта толькі мара І яна застанЕцца марАю.

______Цікавасць да ўсягО,
______што забараняюцЬ нам
______пРымушае мяне сКазаць:
______„ТАК – нарКотыкам!!!”

нАшыя думкІ нЕ трапляюць паД станДарты
і гэта роБіць клОпат тым,
Хто хоча каБ усе былі На адзін ТВАР,
ніБы прадукты лагераў камуністЫчныХ!
Думка За дУмкай урЫваюцца ў маю башКу,
спакоЙна спАць больш Не магу
Забіць ці ўКрасці – мЭта майгО пахОду,
бО так бУдзе прЫчына за шТо сядЗець...

 
 
 
 
 

мЁртвым НЕ баліць

 

^

 

Што гэта, боль? Не, гэта – жыццё,
Калі баліць, азначае жывы.
Усе хто жывыя, усе тыя хворыя,
Я рады, што я хворы.
Пошукі лекаў супраць болю
Прывялі да глабальных праблем.
Эксперыменты ізноў на людзях,
Асабліва падчас вайны.

______Мёртвым не баліць і табе пройдзе,
______Пачатак і канец заўжды існуе.

Адпачываць будзем на тым свеце,
А калі прыйдзе „той свет”?
Пытанне-разважанне, а адказ адзіны:
Знянацку, з даўных-даўна.
Дык што гэта, боль? Не, гэта – жыццё.
І ад яго ёсць супрацьяддзе,
Ёсць ад болю, ад усяго!
Канец будзе ўсяму
Трэба да гэтага прыйсці

______Мёртвым не баліць і табе пройдзе,
______Пачатак і канец заўжды існуе.

 
 
 

ЛесвіЦа слабасЦі

 
 

^

___Галоўны аддзела крычыць на служачага
___Пытанне: чаму? Адказ: так трэба!
___Так начальнік навучыў, як трэба працаваць.
___Служачы, далей за ім ідзе сын,
___Так яго служачы б’е,
___Сын нясе далей гэту агрэсію.

__Так, мы ўсе маем патрэбу ў разрадцы!
_Гэта ўсё адбываецца па лесвіцы ўніз...
Лесвіцы слабасці!

___Муж б’е жонку, жонка б’е дачку,
___А дачка на вуліцу ідзе.
___Што будзе далей ведаем мы,
___Хуліганаў у горадзе не любіць ніхто!
___Дачка праводзіць канікулы будзе ў турме,
___Яна расплочваецца за бацькоў.

__Так, мы ўсе маем патрэбу ў разрадцы!
_Гэта ўсё адбываецца па лесвіцы ўніз...
Лесвіцы слабасці!

___Так, мы ўсе маем патрэбу ў разрадцы!
___Хтосці наркотыкамі, хтосці віном,
___Хтосці сэксам, хтосці музыкай.
___Так, мы ўсе маем патрэбу ў разрадцы,
___Ды папулярным застаецца ўсё ж такі:
___Лесвіца слабасці!

__Так, мы ўсе маем патрэбу ў разрадцы!
_Гэта ўсё адбываецца па лесвіцы ўніз...
Лесвіцы слабасці!

 
 
 
 

DАХАТЫ

^