...а пачыналася ўсё так:

 Жыў сабе ў Гародні просты хлапец Ромак. І недзе ў 1999 годзе, пад канец школы, Ромак вырашыў прыдбаць сабе гітару, ды не простую, а электра! У той жа час у Лідзе, што недалёка ад Гародні, скончваў школу іншы хлопец - Зміцер. Тады яны яшчэ не ведалі адзін аднога. Тымчасам Ромак паступіў на фізфак Гарадзенскага Дзяржаўнага Ўніверсітэта імя Янкі Купалы, тое самае зрабіў і Зміцер. Ромак увесь час трэніраваўся на гітары, а калі яму абрыдла граць у самоце ён пачаў разглядацца за якім гуртом. І знайшоў-ткі вакансію гітарыста ў нейкім гарадзенскім гурце (што гэта быў за гурт, пра гэта гісторыя сціпла маўчыць). Фактам застаецца тое, што запісаўшы з тым гуртом адзін міні-альбом Ромак ізноў застаецца сам на сам са сваёю гітарай. Так скончваецца год 1999...

 2000 год пачынаецца досыць добра: Ромак і Зміцер нарэшце знаходзяць адзін аднога (:-)) і пачынаюць камбінаваць каб стварыць гурт. На далеглядзе зяўляецца Антон - яшчэ вучань адной з гарадзенскіх школаў, але, негледзячы на ўзрост, неблагі бубняр з відавочным патэнцыалам. Тры чалавекі ўжо ёсць і ўвесну пачынаюцца першыя супольныя "репы". Аднак, як вядома, ніякі металёвы (а нават і рокавы) гурт не можа абыйсціся без басіста, таму неўзабаве да гурта, які ўжо мае больш-менш акрэслены стыль ды назву - ТВАР, далучаецца басіст - Зміцер Л. Репетыцыі робяцца больш інтэнсіўнымі. З'яўляюцца першыя ўласныя творы - не ўвесь жа час каверы Металікі граць!

 Нарэшце напрыканцы вясны адбываецца першы канцэрт: пад голым небам, у Скідалі. Нягледзячы на нервы, не самае лепшае абсталяванне хлопцы ламанулі неблагі, як на першы раз, канцэрт. Ім гэта спадабалася, публіцы - таксама. З пачаткам лета гурт атрымаў некалькі магчымасцяў выступіць, што і было зроблена. У сярэдзіне чэрвеня быў выступ на адборачным туры да БАСОВІШЧА 2000. Тамака ТВАР выступаў першым у першы дзень, але здолеў паказаць свае магчымасці, таму і апынуўся ў ліку тых дзесяці гуртоў, што былі абраныя журы для ўдзелу ў БАСОВІШЧЫ. Гэта была супер! Аднак яшчэ больш строма было на самым БАСОВІШЧЫ. Тамака ТВАР удзельнічаў у конкурсе маладых гуртоў і хаця ўзнагароды не атрымаў (не ўсё адразу) аднак уражанняў ды досведу шмат набраўся. І жаданне, жаданне зноў паехаць на той фэст, зноў апынуцца ў той непаўторнай атмасферы...

 Пасля БАСОВІШЧА, выступ на якім адназначна лічыцца падзеяю года для ТВАРАў, гурт выступіў на фэсце ў Радашковічах, згуляў у Рок-клубе (г. Мінск). На восень адбылася паездка ў Варшаву (Польшча) і выступ на арганізаваным Беларускім Абяднаннем Студэнтаў штогадовым канцэрце Belarusian Underground. Пад самы канец года нарэшце давялося выступіць перад гарадзенскаю публікай у рамах арганізаваных Б.М.А. "Вольных Танцаў". Гэта быў адзін з найбольш удалых выступаў у тым годзе.

 З пачаткам 2001 году гурт працягвае репетыцыі і пад канец лютага (дакладна -18,19) запісвае дэма пад назваю пАўстаўШы з пЕкла складаючаеся з 8 песень агульнай працягласцю каля паўгадзіны.

 
 

DАХАТЫ